Сёньня Эўрапейскі дзень моваў26 верасьня ў Эўропе адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго а…

Сёньня Эўрапейскі дзень моваў

26 верасьня ў Эўропе адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго адзначылі ў 2001 годзе як складовую частку Эўрапейскага году моваў, пасьля завяршэньня якога Камітэт міністраў Рады Эўропы вырашыў адзначаць Дзень моваў штогод.

Паняцьце эўрапейскія мовы больш шырокае, яго ня варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Эўразьвязу. На тэрыторыі Эўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў (мовы карэнных народаў), больш за 2/3 якіх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы зьнікненьня ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова і інш.).

Асноўная мэта дня — заахвочаньне вывучэньня і засваеньне розных моваў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцьця чалавека.

Больш падзей дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xBzLY