У Зэльве скралі помнік Ларысе Геніюш
Яшчэ ўчора была інфармацыя, што помнік Ларысе Геніюш, які стаяў пры мясцовай царкве, прыбіраць не будуць, паколькі дэмантаж не адпавядае заканадаўству. Аднак нехта аддаў загад і помнік па-бандыцку фактычна скралі. Хто аддаў загад на яго ліквідацыю – царкоўна-эрпэцэшныя ўлады ці прадстаўнікі дзяржаўнай „вертыкалі” – пакуль невядома. Пра дэмантаж помніка паведаміў унук Ларысы Геніюш Міхась Геніюш, які даслаў у рэдакцыю racyja.com фота месца, дзе стаяў помнік.
Крыніца: racyja.com