Жыхар Гарадзішча ў Баранавіцкім раёне на сваім участку падчас земляных працаў адкапаў кулямёт. Там ж…

Жыхар Гарадзішча ў Баранавіцкім раёне на сваім участку падчас земляных працаў адкапаў кулямёт. Там жа былі і 13 магазінаў з боепрыпасамі. Мужчына выклікаў міліцыю. Міліцыянеры ўсё забралі і адправілі на балістычную экспертызу.

Праводзіцца праверка. Мяркуецца, што знаходка была ў зямлі з часоў Другой сусветнай вайны.

Паведамленні пра падобныя знаходкі зброі з’яўляюцца рэгулярна. Яны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны.