30 сакавіка 1918 года была прынятая і апублікаваная пастанова аб беларускай мове як дзяржаўнай у Беларускай Народнай Рэспубліцы.
“Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову пра абвешчанне беларускай мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазваляецца карыстацца сваёй моваю ў афіцыйных дачыненнях з дзяржаўнымі ўстановамі. Усе акты, дакументы і ліставанне ўрадавых установаў павінны адбывацца на дзяржаўнай беларускай мове”.