«А чыноўнікаў будуць прывлекаць?» Андрэй Павук пракаментаваў прызнанне «Рудабельскай паказухі» «экс…

«А чыноўнікаў будуць прывлекаць?» Андрэй Павук пракаментаваў прызнанне «Рудабельскай паказухі» «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Я так разумею, што асобы, якія перадаюць «Рудабельскай паказухе» любую інфармацыю, а гэта ў тым ліку і чыноўнікі, якія на прамых лініях даюць нам каментары, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. І сілавікі нам даюць каментары. Як гэта будзе працаваць? Пакуль не разумею.

– Чакаеш вялікіх адпісак?

– Падпісчыкі і зараз адпісваюцца пачкамі, пры гэтым колькасць праглядаў сведчыць, што людзі глядзяць нас без падпіскі. І, вядома ж, калі гэта пытанне бяспекі, то няхай людзі адпісваюцца.

Натуральна, уладам не падабаецца, што я здабываю інфармацыю, ды яшчэ легальна. На тых жа прамых лініях. Ім не падабаецца, што інфармацыйная заслона, якой яны хочуць адгарадзіцца ад захаду, ад беларусаў, парушаная. Вось яны паспрабавалі такую сістэму, правераць, як яна будзе працаваць. Я таксама пагляджу.

– Будзеш мяняць сістэму працы і кожны раз пры тэлефанаванні казаць, што ты экстрэмісцкае фармаванне?

– Паглядзім. Пакуль я хачу зразумець, як гэта будзе працаваць і ці будуць вучыць чыноўнікаў неяк па-іншаму ставіцца да тэлефанаванняў з пытаннямі ці званкоў на прамыя лініі».