Якія часы — такія і добрыя навіны. На волю выйшлі палітзняволеныя Ягор і Віталь Пракапчукі, сын і ба…

Якія часы — такія і добрыя навіны. На волю выйшлі палітзняволеныя Ягор і Віталь Пракапчукі, сын і бацька. Яны былі за кратамі са жніўня 2020-га. У сакавіку 2021-га іх асудзілі за ўдзел у пратэстах у Брэсце на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.

Ягор адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, а Віталь — у віцебскай калоніі № 3.