У Беларусі адбыўся землятрус недалёка ад Астравецкай АЭСЦэнтар дасьледаваньняў зямлі ў нямецкім Потс…

У Беларусі адбыўся землятрус недалёка ад Астравецкай АЭС

Цэнтар дасьледаваньняў зямлі ў нямецкім Потсдаме 21 траўня зафіксаваў у Беларусі землятрус. Магнітуда — 4,2 балы. Эпіцэнтар глыбінёй у 10 км знаходзіўся за 28 км ад Ліды і 21 км ад Наваградка, што прыкладна адпавядае месцазнаходжаньню Бярозаўкі. Па беларускім часе было 11:02.

Адлегласьць да Астравецкай АЭС, дзе нядаўна падключылі другі энэргаблёк, складае крыху болей за 100 км. Паводле мапы, прыведзенай патсдамскімі спэцыялістамі, Астравец і ваколіцы трапілі ў першае кола сэйсьмічнай актыўнасьці.