Таксама лісты аб ануляваньні запісу аб рэгістрацыі дамэннага імя атрымалі рэгіянальны сайт «Медыя-Па…

Таксама лісты аб ануляваньні запісу аб рэгістрацыі дамэннага імя атрымалі рэгіянальны сайт «Медыя-Палессе» і крама нацыянальнай сымболікі Symbal.by

Сайт «Медыя-Палессе» пераехаў на дамэн Media-Polesye.com, крама Symbalby — на symbalby.com.

«Мы ацэньваем гэта як грубае парушэньне свабоды слова і права на ўласнасьць», — заявілі ўладальнікі крамы. Галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся» заявіла, што рашэньне ААЦ ня стала нечаканасьцю і што мэдыя працягне працу.