Лукашэнка не пасьпеўшы “уваскрэснуць”, памірае ў чарговы раз. Нейкае перманентнае паміраньне.Такое ў…

Лукашэнка не пасьпеўшы “уваскрэснуць”, памірае ў чарговы раз. Нейкае перманентнае паміраньне.
Такое ўражаньне, што гэтую тэму разганяюць мэтанакіравана, менавіта дзеля таго каб:
1. Прытушыць тэму пра ядзерную зброю ў Беларусі, ды іншыя акупацыйныя крокі Масквы;

2. Настолькі замусоліць гэтую справу каб у той момант, калі ён насамрэч памрэ, на гэтую інфармацыю не зьвярнулі ўвагу. У сваю чаргу, стомленасьць ад паміраньня Лукашэнкі і недавер да такой інфармацыі не стане нейкім палітычным трыгерам для дзейнасьці грамадства і дазволіць кіроўнай вярхушцы выкарыстаць час (мець перадышку)для хуткага палітычнага пераладкаваньня сістэмы.