Быць беларусам у Беларусі
«У Беларусі створаная такая сістэма, што беларусам павінна быць балюча. Тое, што ты беларус, табе павінна балець. Табе з гэта павінна пастаянна прылятаць. Ты павінен сядзець у турме, з цябе будуць смяяцца з-за гэтага.
Твае беларускамоўныя ролікі збяруць у 4 разы меней лайкаў, тваю мову не выкладаюць у школах і гэтак далей. Ты можаш як Паша Белавус за беларускі нацыяналізм на 7 гадоў сесці. Тваю справу растопчуць, раздавяць і аб’явяць экстрэмісцкай.
Усё зроблена для таго, каб беларусам быць было балюча, а рускім – у меру бяспечна», – кажа пісьменніца Святлана Курс.
КУРС – тупік рускага свету, беларусы – тытаны, Лукашэнка – безнадзейны, закаханасць у Пазняка