СТАРОНКА НЕ ПЕРАГОРНУТА31 траўня 2020 года па дарозе на мітынг быў выкрадзены Мікола Статкевіч. За д…

СТАРОНКА НЕ ПЕРАГОРНУТА

31 траўня 2020 года па дарозе на мітынг быў выкрадзены Мікола Статкевіч. За два дні да гэтага, таксама на мітынгу, быў схоплены Сяргей Ціханоўскі.

Так спалоханы антыбеларускі рэжым у 2020 годзе пачаў рэпрэсіі супраць свайго насельніцтва, якія не спыняюцца да гэтага часу.

У сераду 31 траўня а 12:00 мы заклікаем усіх, хто лічыць, што ўсё было нездарма, прыйсці да Офіса Еўракамісіі на акцыю падтрымкі нашых герояў.

На прыкладзе нязломнага змагара з рэжымам Міколы Статкевіча мы яшчэ раз прыцягнем увагу да становішча ўсіх беларускіх палітычных зняволеных.

Нішто не забыта! Старонка не перагорнута! Злачынцы будуць пакараныя! Жыве Беларусь!

Серада 31 траўня
12:00
Офіс Еўракамісіі (Gedimino g. 16)