У сьвятле безадказных заяў начальніка Генштаба генэрала Муравейкі пра магчымасьць нанясеньня ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі Беларусі – настойліва раіў бы пазбыцца ад кватэр паблізу ад рэзыдэнцыі «прэзыдэнта» на пр. Пераможцаў, адміністрацыі «прэзыдэнта» па Карла Маркса, будынку КГБ-ФСБ на цэнтральным праспэкце, будынку Мінабароны, офісаў іншых сілавых структураў, аэрадрому Мачулішчы і вайсковых частак, рэзыдэнцыі «прэзыдэнта» у Астрашыцкім гарадку – словам, усяго таго, што абавязкова будзе прадметам непазьбежных ядзерных удараў у адказ на нанясеньне ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі РБ па краінах NATO альбо па Ўкраіне. Беражыце сябе!
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ