КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» Раду БНР
Адпаведнае рашэньне прынялі 2 чэрвеня. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна», які раней таксама трапіў у гэты сьпіс ад рэжыму Лукашэнкі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) — найвышэйшая ўстанова і адзінае праўнае прадстаўніцтва сувэрэнных правоў беларускага народу‚ выяўленых у праватворчым Акце 25 Сакавіка 1918 г.‚ зафіксаваным Трэцяй Устаўной Граматай БНР. Рада БНР выконвае функцыі дзяржаўнага заканадаўчага органу і ўраду ў выгнаньні.