Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла да ведама інфармацыю аб сваім уключэньні ў сьпіс “экстрэмісцкіх фармаваньняў” з боку КДБ Рэспублікі Беларусь – карнага органу, за якім яшчэ з часоў Леніна цягнецца ланцуг злачынстваў і тэрору супраць беларускага народу.
Дадзенае рашэньне, прынятае незаконнай злачыннай арганізацыяй, якою зьяўляецца КДБ РБ, ніякім чынам не паўплывае на далейшую дзейнасьць Рады БНР, якая будзе працягваць прадстаўляць сувэрэнныя правы беларускага народу‚ выяўленыя ў праватворчым Акце 25 Сакавіка 1918 г. і зафіксаваныя Трэцяй Устаўной Граматай БНР.
Рада БНР заяўляе, што аўтарытарны палітычны рэжым, які ўсталяваўся ў Беларусі ў выніку дзяржаўнага перавароту 1995–1996 гг. і узурпацыі ўлады з боку групы асобаў на чале з былым прэзыдэнтам А. Лукашэнкам, зьяўляецца нелегітымным і ня мае права прамаўляць ад імя народу Беларусі.
7 чэрвеня 2023 г.