Сілавікі затрымалі дачку палітзьняволенага Рыгора Кастусёва
«Пакаяльнае відэа» з жыхаркай Магілёва апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў. Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Кацярыну Кастусёву, дачку палітзьняволенага лідэра партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
На відэа жанчыну прымусілі сказаць, што яна ў 2020-ым годзе «надавала садзейнічаньне ПЦ “Вясна”», а таксама што нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога»: