Данос на Алеся Пушкіна напісала Вольга Бондарава
Ёй не спадабалася карціна з партрэтам беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна. Карціна была выстаўленая ў Горадні ў Цэнтры гарадскога жыцця.
Выставу Бондарава назвала «рассаднікам нацызму». Пасля гэтага генпракуратура распачала крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». У выніку Алеся асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. А потым пакаранне замянілі на больш жорсткае – турэмнае.
Алесь – не адзіны, на каго Бондарава напісала данос. Хто яна такая? Расказваем: