Улады хочуць высветліць, што беларусы думаюць пра “гістарычнае мінулае” Беларусі і інтэграцыю з Расі…

Улады хочуць высветліць, што беларусы думаюць пра “гістарычнае мінулае” Беларусі і інтэграцыю з Расіяй. Дзеля гэтага дзяржаўны інстытут стратэгічных даследаванняў плануе заказаць сацыялагічнае апытанне.

Не такое, як паказваюць па БТ, а іншае, дзе можна пабачыць больш-менш сапраўдную сітуацыю. І вынікі якога, вядома, будуць строга “для службовага карыстання”.

Апытанне сацыёлагі мусяць правесці ўжо ў жніўні – верасні, а вынікі чыноўнікі чакаюць не пазней за пачатак лістапада.

А вось якія вынікі паказала апошняе апытанне сярод беларусаў, якое рабіў брытанскі Chatham House.