«Валік дазваніўся! Першы раз за два гады». Жонка Валянціна Стэфановіча паведаміла, што ён змог патэл…

«Валік дазваніўся! Першы раз за два гады». Жонка Валянціна Стэфановіча паведаміла, што ён змог патэлефанаваць ёй упершыню за доўгі час.

«Валік дазваніўся! Першы раз за два гады. Па адчуваннях, як быццам два тыдні прайшло», — напісала яна.

У сакавіку гэтага года праваабаронцаў «Вясны» абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і далі вялікія тэрміны:

Уладзіславу Лабковічу — сем гадоў калоніі;
Валянціну Стэфановічу — дзевяць гадоў калоніі;
Алесю Бяляцкаму — дзесяць гадоў калоніі.

Таксама Зміцер Салаўёў атрымаў восем гадоў завочна.

Падтрымаць Валянціна лістамі ці бандэролямі можна па гэтым адрасе: ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу