Улады канчаткова адмовіліся ад планаў адкрыць новыя станцыі мінскага метро ў 2023 годзе. Запуск наст…

Улады канчаткова адмовіліся ад планаў адкрыць новыя станцыі мінскага метро ў 2023 годзе. Запуск наступнага ўчастка трэцяй галінкі адкладаецца на нявызначаны тэрмін.

Станцыю “Аэрадромная” (яна на відэа) плануюць дабудаваць у студзені 2024 года, сёння яе гатовасць чыноўнікі ацэньваюць на 87%. Дзве іншыя станцыі — “Немаршанскі сад” і “Слуцкі гасцінец” — збудаваныя толькі на 74% і на 52%.