Міжнародны Чырвоны Крыж заявіў, што ня мае дачыненьня да паездкі кіраўніка беларускай філіі на акупаваны Данбас
Міжнародны офіс паведаміў, што зьвязаўся зь беларускім Чырвоным Крыжам, каб выказаць заклапочанасьць і спыніць любую падобную дзейнасьць у будучыні.
МЧЖ перадаў гэтую справу ў Камітэт па выкананьні патрабаваньняў і пасярэдніцтве.
Днямі генэральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў падчас сваёй чарговай паездкі на Данбас перадаў гуманітарную дапамогу і зьняўся ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь-1», дзе прызнаўся, што яго арганізацыя бярэ ўдзел у вывазе дзяцей з Украіны.