Лукашэнка патрабуе дазволу райвыканкама на звальненне і змену працы ў сельгаспрадпрыемствах

Мінск Навіны

Беларусь паволі коціцца да прыгоннага права: Лукашэнка запатрабаваў, каб працаўнікі і начальства сельгаспрадпрыемстваў не маглі звольніцца ці змяніць месца працы без дазволу старшыні райвыканкама. А каб уладкавацца на новую працу, трэба будзе падаць характарыстыку і даведку, што супрацоўніка адпусцілі са старой работы.