Сбт. сак 29th, 2025
*

Нічога святога

Адміністрацыя гомельскай калоніі загадала прыбраць хрысціянскія абразы з усіх пакояў ПВР – памяшканняў, у якіх асуджаныя мусяць прымусова праглядаць дзяржаўнае тэлебачанне.

«Гэта адбылося ў мінулым месяцы. Загад Кавалёва датычыўся ўсіх атрадаў. Актыў з ліку асуджаных вельмі хутка пазбіраў у пакоях усе абразы і занёс іх у царкву», – распавяла былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.