Беларусь — сярод першых дзесяці краін па ўзроўні смяротнасці. Рэйтынг склалі ЦРУ ЗША. Каэфіцыент паказвае, колькі чалавек у сярэднім за год памірае на 1000 насельніцтва краіны.
Беларусь замыкае першую дзясятку. На першым месцы — Украіна, далей — Літва, Сербія, Латвія, Румынія, Венгрыя, Балгарыя, Малдова і Расія.