З улікам заявы камуністкі і інфаказачкі Вольгі Бондаравай, што васілёк такі сам беларускі нацысцкі с…

З улікам заявы камуністкі і інфаказачкі Вольгі Бондаравай, што васілёк такі сам беларускі нацысцкі сімвал як беларускі сцяг, ці Ігар Марзалюк ужо шукае ў архівах здымак, дзе беларусы зігуюць пад беларускім сцягам, партрэтам Гітлера і васільком (валошкай)?

А можа і верш Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” прызнаюць экстрэмісцкім? Бо гэта не толькі пра “вражеские” панскія шляхецкія паясы, а яшчэ ёсць фрагмент “Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька”.

Адметна і лагічна, што актывістка напісала: “Колосья, серп и молот в качестве символов — нет? Клятый «совок» популяризировать нельзя?”. Чарговы, чарговы і чарговы раз бачна, што прарасейскія лукашэнаўскія актывісты выступаюць не за нейкія абстрактныя фашысцкія сімвалы, а канкрэтна савецкія камуністычныя як напрыклад серп і молат.