Указ аб забароне замены пашпартоў і продажу маёмасці без вяртання ў Беларусь з’явіўся на pravo.by

Мінск Навіны

Указ, згодна з якім беларусы не змогуць памяняць ці падоўжыць пашпарты за мяжой, а таксама прадаць аўтамабіль або кватэру без візіту ў Беларусь, з’явіўся на pravo.by. Але гэта яшчэ не афіцыйнае апублікаванне, пакуль што дакумент яшчэ не набыў моц.

Звычайна рэгістрацыя на нацыянальным прававым партале — апошні крок перад афіцыйным апублікаваннем. Можна меркаваць, што скандальны ўказ будзе апублікаваны апоўначы. Ён адразу ж набудзе моц.