24 жніўня 1968 года беларусы ў Вялікай Брытаніі прынялі ўдзел у міжнароднай маніфестацыі супраць уво…

24 жніўня 1968 года беларусы ў Вялікай Брытаніі прынялі ўдзел у міжнароднай маніфестацыі супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.

“Хваля абурэньня, выкліканая бандыцкім нападам Савецкага Саюзу на Чэха-Славаччыну, ахапіла ўвесь вольны сьвет і адбілася таксама моцным рэхам у Англіі. Вонкавым выяўленьнем гэтага абурэньня быў цэлы рад антысавецкіх маніфэстацыяў. Адна такая маніфэстацыя была зладжаная ў суботу 24-га жніўня ў Лёндане прадстаўнікамі народаў паняволеных чырвонай Масквой” – пісалася ў беларускім грэка-каталіцкім (уніяцкім) часопісе “Божым Шляхам”