«Добра, што ёсьць кнігі і ўсеагульная вера» – сваякам даходзяць весткі ад Сьцяпана Латыпава з турмыС…

«Добра, што ёсьць кнігі і ўсеагульная вера» – сваякам даходзяць весткі ад Сьцяпана Латыпава з турмы

Сябры палітвязьня Сьцяпана Латыпава расказваюць у Інстаграме, што лісты ад яго атрымліваюць бацька і родная цётка.

Ад бацькі і цёткі таксама даходзяць лісты і Сьцяпану. А таксама «зрэдку прабіваюцца паштоўкі і вестачкі ад сяброў і суседзяў зь вялікай затрымкай».

Сьцяпан малюе, «калі ёсьць на чым», шмат чытае – прачытаў О.Уайлда, Дж Лёндана, О’Генры. Сябры цытуюць радкі зь ягонага ліста: «Добра, што ёсьць кнігі і ўсеагульная вера».
https://smarturl.click/MkGo