У гродзенскай турме у Дзяніса Івашына забралі два ружанцы Пра тое, што некалькі ружанцаў у палітзн…

У гродзенскай турме у Дзяніса Івашына забралі два ружанцы

Пра тое, што некалькі ружанцаў у палітзняволенага Дзяніса Івашына забралі, стала вядома ў жніўні. Аказалася, два ружанцы забралі ў турме №1 Гродна. Першы забралі падчас ператрусу ў камеры – без тлумачэнняў. Дзяніс паскардзіўся на гэта і запатрабаваў вярнуць яго.

“Пасьля скаргі Дзяніса і патрабаваньня вярнуць яму рэч дзеля малітваў, турэмны псыхоляг няўцямна мармытаў нешта пра тое, што гэтая рэч падобная на чоткі, якімі карыстаюцца бывалыя “зэкі”, што наяўнасьць ружанца ў Дзяніса можа выклікаць… зайздрасьць у іншых вязьняў, што можа справакаваць канфлікты. Цікава, а для чаго тады існуюць розныя псыхолягі ды ахоўнікі ў такіх установах? Выглядае, што пытаньне ё рытарычным, а адгаворкі адміністрацыі Турмы №1 – сьмешнымі”, – напісала жонка палітзняволенага Вольга Івашына.

Ружанец вярнулі сям’і пасля пераводу Дзяніса ў Магілеў. Але Івашын зноў вярнуўся ў СІЗА Гродна, каб пачуць рашэнне Вярхоўнага Суда па яго апеляцыйнай скарзе. Тады канваіры этапу забралі ў яго другі ружанец. Яго не вярнулі нават блізкім. Лёс яго невядомы.