Запытайся ў Дубаўца. 17 верасьня сьвята ці ня сьвята?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знахо…

Запытайся ў Дубаўца. 17 верасьня сьвята ці ня сьвята?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Беларусь як разьядналі (1921), так і ўзьядналі (1939) без удзелу самой Беларусі. Адбылася расейска-савецкая даакупацыя — такое сабе «сьвята», прынамсі, ня наша. Заходніх беларусаў з «хатняй хіміі» перавялі ў «калёнію ўзмоцненага рэжыму». Важна, што пасьля вайны, калі ўсталёўваліся контуры новага сьвету, наша краіна са стратамі, але атрымала свой контур менавіта як Беларусь. Нікому з мажнаўладцаў у галаву б не прыйшло дзяліць яе паміж СССР і сацыялістычнай Польшчай. Пра гэтую таямніцу, між іншым, распавядае новая кніга Зьмітра Бартосіка «Забіць упалмінзага».

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669