17 верасня 1939 года саветы пачалі вайсковую аперацыю, у выніку якой занялі Заходнюю Беларусь і Захо…

17 верасня 1939 года саветы пачалі вайсковую аперацыю, у выніку якой занялі Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Ішоў трэці тыдзень Другой сусветнай вайны.

Як ведаем, у савецкай, а таксама лукашэнкаўскай і расійскай інтэрпрэтацыі гэтая падзея ўспрымаецца як вызваленне освобождение. Аднак, калі пацікавіцца галасоў з самой Заходняй Беларусі, можам пачуць зусім іншы пункт гледжання. Гэта тычыцца асабліва жыхароў тых часоў, якія вельмі хутка адчулі, што такое савецкі таталітарызм ва ўсіх яго праявах – расстрэлы, ссылкі на ўсход, рабаванне прыватнай уласнасці, дэфіцыт, камуністычная прапаганда, калгасы замест сваёй зямлі і іншыя праявы тагачаснага русского мира пад сярпом і молатам.

Сёння зноў бачым, што пад лозунгам пра “освобождение” ідзе чарговая акупацыя.

Historyja | Мая краіна Беларусь