Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу для 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. З розных прычын гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Як распавядае Наста Васільчук, у Праваабарончы цэнтр “Вясна” ўсё часцей сталі звяртацца людзі, якія не былі ў свой час прызнаныя палітычнымі зняволенымі, аднак знаходзіліся ў месцах несвабоды па палітычных прычынах. Галоўнай прычынай ненадання такога статуса людзям праваабаронца называе тое, што пра іх зняволенне не паведамлялі блізкія.
У “Вясне” адзначаюць, што ў планах праваабаронцаў прымаць два тыпы заяў адносна былых палітвязняў.
Сбор BYSOL для освободившихся политзаключенных, которые нуждаются в медицинской помощи
Не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL