Суд у Гаазе пачынае слуханні паводле пазову Украіны супраць РасеіПазоў быў накіраваны за парушэнне …

Суд у Гаазе пачынае слуханні паводле пазову Украіны супраць Расеі

Пазоў быў накіраваны за парушэнне Канвенцыі аб генацыдзе. У ім улады Украіны патрабуюць прыцягнуць Маскву да адказнасці за скажэнне паняцця «генацыд» для апраўдання нападу на Украіну.

Раней Расея заяўляла, што спрабавала перадухіліць генацыд на ўсходзе Украіны. Аднак улады Украіны адпрэчылі гэтае сцвярджэнне, заявіўшы, што Канвенцыя ААН аб генацыдзе ад 1948 года не дапускае ўварвання з мэтаю перадухілення генацыду.

Слуханні пройдуць з 18 да 27 верасня. У першы дзень выступіць расейскі бок. 19 верасня слова дадуць Украіне, затым суд выслухае прадстаўнікоў яшчэ больш як 30 дзяржаваў, якія падалі заявы аб удзеле ў справе.

Ілюстрацыйнае/АР