Беларусь і яшчэ 10 дыктатур просяць ААН заступіцца за іх. Яны засмучаныя тым, што арганізацыя не асу…

Беларусь і яшчэ 10 дыктатур просяць ААН заступіцца за іх. Яны засмучаныя тым, што арганізацыя не асуджае эканамічныя санкцыі супраць гэтых дзяржаў, таму яны адчуваюць “экзістэнцыйную” пагрозу выжыванню.

Копію афіцыйнага ліста атрымала выданне National Review. Зварот у Генасамблею ААН падпісалі Беларусь, Расія, КНДР, Зімбабвэ, Сірыя, Эрытрэя, Нікарагуа, Балівія, Куба, Венесуэла, Іран і Сірыя.

У лісце дзяжавы ўзгадваюць такое паняцце, як “парушэнні правоў чалавека”, маючы на ўвазе эканамічныя санкцыі, але не ўзгадваюць пра тое, чаму яны былі ўведзеныя – дзіва, але таксама і праз парушэнне правоў чалавека ў дыктатурах.