Сёння праваабаронца Леанід Судаленка святкуе Дзень НародзінаўЛеаніду спаўняецца 57 гадоў — два мінул…

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка святкуе Дзень Народзінаў

Леаніду спаўняецца 57 гадоў — два мінулыя свае Дні Народзінаў праваабаронца сустракаў за кратамі.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з’ехаў з Беларусі.

У Дзень Народзінаў Леаніда ўзгадваем ягонае інтэрв’ю адразу пасля вызвалення.

Мой статус быў «злосны парушальнік». Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць