Міністарка замежных спраў Ісландыі не прыслухалася да просьбы Сяргея Алейніка. І ўсё ж назвала белар…

Міністарка замежных спраў Ісландыі не прыслухалася да просьбы Сяргея Алейніка. І ўсё ж назвала беларускія ўлады “рэжымам”.

Падчас выступу на 78 Генеральнай Асамблеі ААН міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заклікаў не выкарыстоўваць слова “рэжым” у адносінах да “законных уладаў дзяржаў-членаў”.

Але ісландская міністарка Тордзіс Гільфадотыр прапанову не прыняла і выказала ўласнае меркаванне на гэты конт.

“У Беларусі праціўнікаў рэжыму саджаюць у турму і ссылаюць, тады як правіцелі падтрымліваюць вайну Расіі ва Украіне”, — заявіла яна.

Такое вось свята непаслушэнства ў сценах ААН.