«Наша ніва»: у Магілёве пачалі судзіць па «справе атрапедаў» двух мясцовых дактароўГэта Алег Абялеві…

«Наша ніва»: у Магілёве пачалі судзіць па «справе атрапедаў» двух мясцовых дактароў

Гэта Алег Абялевіч (на фота злева) і Алег Сарнацкі (справа).

Абодвух затрымлівалі летась у сакавіку (тады па ўсёй Беларусі было затрымана 35 траўматолагаў). Правёўшы каля месяца ў СІЗА, дактары выйшлі на волю, аднак былі пазбаўленыя кіраўнічых пасад (Абялевіч быў загадчыкам траўматалагічнага аддзялення Магілёўскай абласной бальніцы, Сарнацкі кіраваў артапедычным аддзяленнем Магілёўскай бальніцы №1). Спецыялісты з неверагодна каштоўнымі ведамі ў галіне артапедыі былі «разжалаваныя» да статусу шараговых траўматолагаў.

18 верасня працэс па справе Алега Абялевіча распачаўся ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Яму закідаюць «незаконнае ўзнагароджанне». Калегі артапеда называюць гэтыя абвінавачванні абсурднымі.

19 верасня стартавалі і судовыя паседжанні па справе Сарнацкага (яны праходзяць у судзе Кастрычніцкага раёну). Якія крымінальныя артыкулы выставілі яму – пакуль невядома.

Падставаю для лукашыстаў распачаць паляванне на дактароў-артапедаў па ўсёй Беларусі стала застарэлая праблема з чэргамі на эндапратэзаванне. Людзі могуць чакаць сваёй чаргі да 4-5 гадоў, а пратэзы, што закупляюцца дзяржаваю, пасуюць далёка не ўсім і не ва ўсіх выпадках. Таму артапеды сталі прапаноўваць людзям пазачарговае пратэзаванне, аднак пры ўмове закупкі пратэзу за ўласныя грошы. Яны пастаўляюцца ў нашу краіну толькі прыватнымі фірмамі.

А пра тое, як клінікам даводзіцца выконваць ідыёцкае «даручэнне» Лукашэнкі да канца года паставіць пратэзы ўсім беларусам, што знаходзіліся ў чарзе да 23 траўня, мы пісалі вось тут.