Тых, хто сыходзіць з універсітэта на апошніх курсах, прымусяць плаціць за неадпрацаванае размеркаванне. Пра гэта @euroradio распавялі студэнты аднаго з факультэтаў БДУ са спасылкай на інфармацыю ад свайго дэкана.
Новая норма яшчэ абмяркоўваецца. Яна будзе датычыцца не толькі студэнтаў, але і аспірантаў, якія спыняюць навучанне датэрмінова.
Студэнты сыходзяць беларускіх ВНУ недавучыўшыся, бо не хочуць ехаць па размеркаванні. З іх плануецца спаганяць частку грошай, якіх, як лічаць улады, каштуе беларуская адукацыя — прапарцыйна таму, у якім семестры яны пакідаюць альма матэр.