Дональда Трампа прызналі вінаватым у махлярствеСуд у Нью-Ёрку задаволіў пазоў Генеральнай пракурату…

Дональда Трампа прызналі вінаватым у махлярстве

Суд у Нью-Ёрку задаволіў пазоў Генеральнай пракуратуры і прызнаў экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і двух яго сыноў, Дональда і Эрыка, вінаватымі ў махлярстве.

Былога прэзідэнта абвінавачваюць у тым, што кампанія Trump Organization на працягу прыкладна дзесяці гадоў з 2011 па 2021 гады ў сваіх фінансавых справаздачах для крэдытораў і страхоўшчыкаў завышала кошт актываў – палёў для гольфа, гатэляў, дамоў у Мар-а-Лага і Сэвэн-Спрынгс.

Генеральны пракурор запатрабаваў кампенсацыі шкоды ў памеры 250 млн долараў, забароны для Трампа і сыноў займацца бізнесам у Нью-Ёрку і забароны кампаніі ўдзельнічаць у дзелавых аперацыях на працягу пяці гадоў.

Эрык Трамп напісаў у сацсетках, што «страціў усякую веру ў прававую сістэму Нью-Ёрка» і «ніколі раней не бачыў такой нянавісці да аднаго чалавека з боку суддзі».