«А мы Чэрачня возьмем». Прэс-сакратарка Ціханоўскай расказала пра адносіны са штабам Бабарыкі ў 2020 годзе
Ганна Красуліна расказала ў інтэрвію Свабодзе, што каманда Віктара Бабарыкі спрабавала шмат у чым «цягнуць коўдру на сябе» падчас выбарчай кампаніі. На думку прэс-сакратаркі Ціханоўскай, новыя людзі ў палітыцы ў 2020 годзе яшчэ да канца не разумелі, як дзейнічаюць дзяржаўныя мэханізмы. Пры гэтым Красуліна падкрэсьлівае, што ў прыхільнікаў Бабарыкі былі добрыя рэсурсы і арганізаваная каманда.
Некалькі цікавых падрабязнасьцяў лета 2020 году