Сёння тры гады з першага маршу пенсіянераў у Менску. Ад імя ўсіх удзельнікаў маршаў пенсіянераў 2020…

Сёння тры гады з першага маршу пенсіянераў у Менску. Ад імя ўсіх удзельнікаў маршаў пенсіянераў 2020 года —  відэа і зварот.

“Мы выйшлі выказаць пратэст супраць гвалту і хлусні. Гэтыя шматлюдныя маршы адбываліся кожны панядзелак цягам прыкладна двух месяцаў, пакуль не былі задушаны рэжымам.

Зараз, праз тры гады, мы вымушаны праводзіць свой марш, хаваючыся ў лесе, але па-ранейшаму марым, каб злачынец сышоў з улады, каб усе палітвязні выйшлі на волю, і каб адбыліся сумленныя выбары”.

Жыве Беларусь!