Артур Клінаў вядомы не толькі як аўтар славутых раманаў “Шалом” і “Шклатара”, але таксама як мастак і стваральнік арт-вёскі Каптаруны ў Пастаўскім раёне-знакамітае месца літаратурных фестывалей і мастацкіх пленэраў .
Падзеі “Lokisau” адбываюцца на поўначы Беларусі, ужытыя мясцовыя паганскія легенды. Раман напісаны год таму, але падзеі па-прароцкі адлюстроўваюць сёняшнюю сітуацыю ў краіне.
У шорт-ліст прэміі увайшлі:
Сяргей Балахонаў. “Бог кахання Марс”. Мінск, “Янушкевіч”.
Міхал Бараноўскі. “Volumen.2”. Мінск, “Медысонт”.
Вольга Гапеева. “Словы якія са мной адбыліся”, Менск, “Галіяфы”
Леанід Дранько-Майсюк. “…Усе бачылі нястачу віна”. Мінск, “Кнігазбор”.
Артур Клінаў. “Локісаў”. Мінск, “Логвінаў”.
Віктар Марціновіч. “Рэвалюцыя”. Мінск, “Кнігазбор”.
Павел Севярынец. “Беларусалім. Сэрца сьвятла”. Дніпро, Т. Середняк.
Людміла Шчэрба. “Я пакідаю сонца тут…”. Менск, “Кнігазбор”
Набыць кнігу-пераможцу можна тут.
Кошт 19.90 руб.