Дзе знаходзіцца Сад “Профінтэрн”?У траўні 1805-га быў адкрыты самы стары парк Менску- Губернатарскі …

Дзе знаходзіцца Сад “Профінтэрн”?
У траўні 1805-га быў адкрыты самы стары парк Менску- Губернатарскі сад. З 1917 па 1936 год меў назву “Сад Профінтэрн” (абрэвіятура азначае інтэрнацыянал прафсаюзаў). Цяпер мы ведаем гэтае месца ў ціхім цэнтры пад назвай парк імя Горкага.
Некалі ў парку запускалі паветраныя шары, быў велатрэк, коўзанка, лодачная станцыя, кракетныя пляцоўкі, кінатэатр “Летні”, які згарэў ў 1975 годзе (на здымку 1) і нават цырк-шапіто (здымак 2). У 1963 годзе ў парку ўсталёўваюць самалёт Лі-2, а ў яго корпусе адчыняюць дзіцячы кінатэатр «Пяты акіян» — кажуць, першы ў СССР падобнага кшталту (здымак 3).