А на вуліцы 21-ы адчуваецца як 37-ы. Кожны дзень у няпэўным кірунку адбывае адзін твой знаёмы. Хто дзе цяжка сказаць акрэслена – на Акрэсціна ці ў Варшаве? Людзі ў берцах стаяць абедні Божай маці ў балаклаве. Прадчуваючы 37-ы ажывіўся стукач у пад’ездзе, і ўжо чарговы знаёмы прызадумаўся аб ад’ездзе… …….. Адчуваецца як 37-ы, але ўсё-ткі, яшчэ 21-ы. Застаецца апошні знаёмы і пакуль што не садзяць за вершы! УСЕВАЛАД СЦЕБУРАКА 20.09.2021 Фота: Яўген Коктыш