​Офіс Ціханоўскай запусціў тэлеграм-канал платформы Belarusplatform.org. Тут можна знайсці вакансіі …

Офіс Ціханоўскай запусціў тэлеграм-канал платформы Belarusplatform.org. Тут можна знайсці вакансіі і навіны ініцыятываў

У жніўні Офіс Ціханоўскай запусціў платформу салідарнасці Belarusplatform.org. На платформе сабраныя верыфікаваныя Офісам ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы жадаючы можа далучыцца да гэтых ініцыятываў і ўдзельнічаць па меры магчымасці.

Цяпер з’явіўся тэлеграм-канал платформы@belplatform. У гэтым канале вы даведаецеся, як вашы кампетэнцыі, уменні і вопыт здольныя дапамагчы ў стварэнні новай Беларусі. Таксама тут пішуць пра зборы ініцыятываў, адукацыйныя магчымасці, вакансіі і іншыя навіны.

Калі вы хочаце дапамагчы нашай супольнай перамозе, але не ведаеце, як і чым, далучайцеся да belarusplatform.org і канала:

– Калі жадаеце дапамагчы, вам сюды.
– Спіс ініцыятываў па спасылцы.
– Спіс існуючых прадуктаў па спасылцы.
– Калі жадаеце паведаміць пра ініцыятыву.
– А тут можаце прапанаваць сваю ідэю.