У Малінаўцы кіроўца нападпітку падбіў тралейбус. А пасля ўцёк з месца ДТЗ
Здарэнне адбылося ў нядзелю на менскай вуліцы Ясеніна. Відэарэгістратар, замацаваны ззаду тралейбуса, зафіксаваў, як Volkswagen тараніць яго, нават не тармозячы.
Потым кіроўца выйшаў з салону і спрабаваў схавацца. Аднак яго знайшлі. Высветлілася, што мужчыне 41 год, у ягонай крыві 1,69 праміле, а раней ён ужо пазбаўляўся пасведчання кіроўцы за тое, што ездзіў за рулём п’яны.
Крыніца: @gaiminsk