А таму, што народ без сваіх каранёў перастае “людзьмі звацца”, а становіцца статкам, каторы лёгка заганяць у пастаўнік, прадаваць ці нават увогуле пасылаць на зарэз. Апошнія гады паказалі, што людзі ня згодныя быць абыякавым быдлам. І зараз рэальным сродкам нашага супраціву можа стаць нашая мова.
Але як быць, калі столькі гадоў з нас вытручвалі ўсе парарасткі беларусчыны? Адказ просты – размаўляць. Так. Нават калі ты думаеш, што ня ведаеш беларускую мову, нават калі ты няўпэўнены ў сабе. Спрабуй і рабі.
Канал нашых сяброў https://t.me/razmova збірае разам аднадумцаў, паплечнікаў.
На сваім канале яны даюць прыклады карыстання беларускай мовай у лёгкай для ўспрымання форме: гульні, загадкі, спектаклі, песні, вершы ( чытачы вельмі прыхільна паставіліся да да рубрыкі “Паэзія пратэсту”).
Не абыходзяць і псіхалагічную падтрымку – на канале дастаткова рэальных прыкладаў людзей, што перайшлі на беларускую мову.
Нас ўсіх аб’ядноўвае тое, што мы прынцыпова карыстаемся беларускай мовай ў штодзённым жыцці.
Таму, калі вы неабыякавыя да лёсу роднай мовы і таго ганебнага становішча, у якое яе загналі, падтрымайце канал @razmova усімі магчымымі сродкамі: падпіскай (калі вы жывяцё за мяжой), праглядамі (калі вы жывяцё ў Беларусі), падабайкамі і рэакцыямі. А рэдакцыя зробіць ўсё, каб зацікавіць вас размаўляць па-беларуску.
“РазМова” — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі.
Верым! Можам! Перамовім!
Сувязь праз @RazMova_bot