Сястра Уладзіміра даведалася пра яго стан на 13-ы дзень галадоўкі, паведамляе @methodology_by.
Сёння Мацкевічу стала кепска — яму выклікалі лекара, паставілі кропельніцу і ўкалолі вітаміны.
Медыкі з Дэпартамента выканання пакаранняў МУС заяўляюць, што “стан… здавальняючы”, а “сітуацыю трымаюць пад кантролем”.
“Мацкевіч патрэбны нам і краіне ў мільёны разоў больш за ўсе створаныя гэтай дзяржавай фікцыі і імітацыі жыцця. Мацкевіч патрэбны нам жывым. Думайце нас, думайце краіну, злуйце нас, раздражняйце і прымушайце думаць іншых. Свабоду Мацкевічу”, — выказаўся ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
Сёння ж прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі заклікала вызваліць Уладзіміра Мацкевіча, передае @racyja.
Ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення патрабуе PEN International.
Палітзняволены філосаф трымае галадоўку ў мінскім СІЗА ужо 13-ты дзень, з 15 лютага — “сухую”.