Купалаўцы запрашаюць на Тыдзень роднай мовыАд сёння і да 21 лютага Купалаўцы абвяшчаюць тыдзень сваб…

Купалаўцы запрашаюць на Тыдзень роднай мовы

Ад сёння і да 21 лютага Купалаўцы абвяшчаюць тыдзень свабоднага доступу да спектакляў на сваім ютуб-канале.

У праграме тыдня Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі. «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. А таксама эпічны аўдыё праект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны самімі Купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

Паказы бясплатныя, але пры жаданні ўваходны квіток можна набыць па спасылцы.

Крыніца: Купалаўцы