Кааліцыя Пратэсных Двароў запускае праект “Народны аўтаінспектар”
Характэрны бус блукае ў вашым двары? На дзіцячай пляцоўцы запаркаваны джып з чырвона-зялёным сцяжком на лабавым шкле? Колькі разоў за апошні час вы задаваліся пытаннем, ці не належыць пэўнае аўто карнікам, даносчыкам ды іншым памагатым тэрарыстычнага рэжыму?
Каб спрасціць праверку падазроных аўтамабіляў, актывісты КПД стварылі спецыяльны бот. Далучайцеся і правярайце машыны, што стаяць ля вашага пад’езду. Акрамя таго, бот дапаможа не купіць машыну ў ябацькі.
Час слабавікам хаваць не толькі твары, але і свае аўто!
Адрас бота: @badcar_bot
Навіны бота: @autainspectar_info