Сення, 25 сакавіка, мы адзначаем галоўнае свята беларусаў — Дзень ВоліНа жаль, сёння мы сустракаем г…

Сення, 25 сакавіка, мы адзначаем галоўнае свята беларусаў — Дзень Волі

На жаль, сёння мы сустракаем гэтае свята ў смутны час. Звар’яцелыя дыктатары, пад уплывам імперыялістычных трызненнь, намагаюцца пазбавіць нас і нашых родных братоў украінцаў мажлівасці свабодна і мірна будаваць сваю будучыню. І цяпер нашай рэчаіснасцю стала вайна. Але як бы нам не было зараз цяжка і тужліва, мы не можам дазволіць сабе здацца і аддаць нашыя лёсы ў лапы фашыстаў.

І мы не здаёмся! Смелыя і адважныя беларусы менавіта зараз плячом да пляча з украінцамі змагаюцца на фронце з захопнікам. Бясстрашныя партызаны блакіруюць чыгунку па ўсёй Беларусі, а таксама паведамляюць украінцам пазіцыі ворага. Вялізарнае мноства беларусаў замежжа сталі валанцёрамі і ўсімі сіламі дапамагаюць украінскім уцекачам.

Нашыя Героі – Ілья Хрэнаў і Аляксей Скобля аддалі сваё жыццё, баронячы ўкраінскую зямлю ад акупантаў.

Працягваем барацьбу! За нашу і вашу свабоду!

Жыве Беларусь!
Слава Україні!

@bnkbel